У Горадні «недармаедаў» пакаралі штрафамі і «суткамі»

У Леніскім судзе Горадні 23 сакавіка асудзілі шэраг удзельнікаў акцыяў «недармаедаў».

Віталь Дзюк, Васіль Корабаў, Эдвард Дмухоўскі, Іёсіф Курчэўскі, Валянціна Навумава перад судом 23 красавіка

Віталь Дзюк, Васіль Корабаў, Эдвард Дмухоўскі, Іёсіф Курчэўскі, Валянціна Навумава перад судом 23 красавіка


Сярод падсудных былі ня толькі грамадскія актывісты, а і звычайныя людзі. Віталь Дзюк (яму прысудзілі штраф у 15 базавых велічынь — 435 рублёў) нядаўна скончыў будаўнічае вучылішча і з мінулага году не можа знайсці працы. Валянцінава Навумава (такі жа штраф) — сацыяльны работнік, даглядае нямоглых людзей. Валеры Курчэўскі (такі жа штраф) — вайсковы пенсіянер, падчас мітынгу 15 сакавіка ён абвясціў хвіліну маўчання па загінуўшых у Скідзелі работніцах цукровага камбіната. ​Васіль Корабаў (7 базавых велічыняў) — пенсяінер, сябра прафсаюзу РЭП.
Праваабаронца Эдвард Дмухоўскі заявіў пасля перапынку ў працэсе, што чакае арышту. У выніку ён атрымаў 15 сутак.
Антон Войцехаў, сябра БХД, у суд не з'явіўся па невядомых прычынах, ягоны тэлефон не адказвае. Мікалай Салянік знаходзіцца ў шпіталі, але яго прозвішча пазначана ў раскладзе судовых працэсаў. Прысуд яму могуць вынесці завочна.
svaboda.org