У грамадскім транспарце Магілёўшчыны пераходзяць на беларускамоўныя квіткі

Прадстаўніца ініцыятывы «Умовы для мовы» Аліна Нагорная атрымала адказ на свой электронны зварот, накіраваны ў Міністэрства транспарту і камунікацыяў, піша svaboda.org.

Ілюстрацыйнае фота, mogilev.online

Ілюстрацыйнае фота, mogilev.online

У лісце яна цікавілася, калі Бабруйская друкарня пачне выпуск квіткоў па-беларуску для грамадскага транспарту Магілёўскай вобласці.
У адказе, падпісаным намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Руслана Пархамовіча, паведамляецца, што яе пытанне разгледзілі.
Пархамовіч адказвае, што, згодна з законам «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», формы бланкаў зацвярджаюцца замоўнікамі. Абавязковае выкарыстанне беларускай мовы гэтым законам не прадугледжана.
Тым не менш цяпер у філіях «Магілёўаблаўтатрансу» адбываецца замена квіткоў на расійскай мове на аналагічныя па-беларуску. Перайсці на новы ўзор мяркуецца да 1 чэрвеня, калі закончыцца запас расійскамоўнай прадукцыі.