У Гродне да канца года можа запрацаваць 115.бел
Лідэры «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч 25 кастрычніка сустрэліся з гарадскімі ўладамі Гродна.
![hrodna_6.jpg hrodna_6.jpg](/img/v1/images/hrodna_6.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра падрабязнасці сустрэчы Дзмітрыеў распавёў «Салідарнасці».
— Сёння ў Гродне мы ствараем абласную арганізацыю. Акрамя таго, сустракаліся з кіраўніком Гродзенскага гарвыканкама. Мы праводзім па ўсёй краіне лакальную акцыю «Робім разам». У яе рамках мы паднялі сёння пытанні, пра якія нам распавёў людзі. Напрыклад, рамонт дарогі на адной з вуліц, — распавёў адзін з лідэраў «Гавары праўду».
Акрамя таго, на сустрэчы гасцямі з Мінска была агучана ідэя пабудовы палітычнага дыялогу на рэгіянальным узроўні:
— Мы лічым, што ў грамадскія рады пры выканкамах павінны ўваходзіць не толькі прадстаўнікі праўладных арганізацый, але і члены грамадскіх ініцыятыў.
Гаворачы аб развіцці ЖКГ, лідэры «Гавары праўду» выказаліся за допуск у гэтую сферу дзейнасці прыватных арганізацый.
— Нам паабяцалі, што да канца года ў Гродне пачне працаваць 115.бел, як гэта сёння ўжо працуе ў Мінску і Віцебску.
Таксама на сустрэчы было закранута пытанне турыстычнага патэнцыялу. Паводле слоў Дзмітрыева, у Гродне ім распавялі, што за год дзеяння бязвізавага рэжыму ў рэгіёне паток замежных турыстаў падвоіўся.
— І гэты паток паставіў перад уладамі пытанне аб развіцці адпаведнай інфраструктуры, якой зараз недастаткова. А бо на гэтым можна зарабляць больш. Але для гэтага трэба мець стратэгію развіцця. І мы сёння гаварылі пра тое, як над гэтым пытаннем можна працаваць сумесна.
Паводле gazetaby.com