У Курапатах АМАП затрымаў чатырох маладафронтаўцаў
Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
![Варта абароны Курапатаў. Ілюстрацыйнае фота Варта абароны Курапатаў. Ілюстрацыйнае фота](/img/v1/images/kurapaty_hadavina_varty_dzijana_seradzjuk__6__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Варта абароны Курапатаў. Ілюстрацыйнае фота
«Толькі што АМАП затрымаў у Курапатах чатырох маладафронтаўцаў, якія стаялі на варце з плакатамі і вялікім бервяном упоперак уезду ў «Бульбашхол»», — напісаў палітык.
Паведле Севярынца, затрыманыя кіраўнік «Маладога Фронту» Дзяніс Урбановіч, Віталь Трыгубаў, Іларыён Трусаў і яшчэ адзін сябра арганізацыі.