У Курапатах мазда на расійскіх нумарах збіла Леаніда Кулакова
Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку актывістка Ганна Шапуцька.

Ганне, у сваю чаргу, патэлефанавала Вольга Мікалайчык. Актывістка распавяла, што аўтамабіль мазда чорнага колеру з расійскімі нумарнымі знакамі наехаў на Леаніда Кулакова, які ўпаў і моцна ўдарыў нагу.
У той жа час на месцы здарэння знаходзяцца ўладальнікі рэстарацыі "Поедем поедим", якія пагражаюць ужываннем сілы да пікетоўцаў, калі тыя не спыняць свой пратэст.