У Курапатах спілавалі 7-метровы крыж
Удзельнікі суботніка па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыіі Курапатаў спілавалі крыж.
Сёння ў Курапатах людна — “Белая Русь” і БРСМ прывялі на суботнік, іныцыявнаны ФПБ, каля 200 чалавек. Але не абышлося і без прыкрасці: нехта спілаваў 7-метровы крыж.
Пра гэта напісала ў сваім фэйсбукуГанна Шапуцька: “Сябры, толькі што патэлефанаваў Дзяніс Урбановіч. Кажа, што Курапаты пад акупацыяй "Белай Русі". Кажа, што спілавалі адзін з вялікіх 7-метровых крыжоў на ўваходзе, побач з крыжом Яну Пазняку”.
Пазней Алесь Чахольскі паведаміў, што было паабяцана ўсё аднавіць, крыж паставіць на месца… Застаецца спадзявацца на лепшае.