У панядзелак за Курапаты будуць судзіць Віталя Рымашэўскага
У Мінску ў панядзелак 29 кастрычніка за абарону Курапатаў будуць судзіць сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага.
Судовае паседжанне мае пачацца аб 11:30 у судзе Мінскага раёна, які знаходзіцца ў Мінску па адрасе вуліца Маякоўскага, 119А.
Сімвалічна, што 29 кастрычніка дэмакратычная грамадскасць Беларусі традыцыйна ўзгадвае ахвяр сталінскіх рэпрэсій, многія з якіх былі пахаваныя менавіта ў Курапатах.
Паводле bchd.info