У Маскве знік памочнік Міхаіла Мясніковіча

У Маскве ўжо тры дні не могуць знайсці знік памочніка старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча Дзмітрыя Шэдко. Паліцыя нават ускрыла яго пустую кватэру, але нічога не знайшла.

szedko.jpg

Грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя Шэдко не могуць адшукаць тры дні, паведамляе «База». Апошнім часам ён працаваў у Маскве і жыў на Серпухаўскім валу.

Шэдко займаў пасаду памочніка Міхаіла Мясніковіча — цяперашняга старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі — органу Еўразійскага саюза, куды цяпер уваходзяць Арменія, Беларусь, Кіргізія, Расія, Казахстан.

Па словах калег, Дзмітрый быў вельмі пунктуальным і надзейным супрацоўнікам: ён заўсёды паведамляў пра свае перамяшчэнні або адгулы.

Апошні раз Шэдко бачылі 9 сакавіка, а ўжо на наступны дзень ён знік. Супрацоўнік ЕЭК не прыйшоў на важную нараду, а яго тэлефон аказаўся выключаны.

Знаёмыя Шэдко прыгадалі, што апошнім часам ён часта скардзіўся на праблемы са спінай: маўляў, так баліць, што нават не ўстаць, таму выказалі здагадку, што Дзмітрый можа проста ляжаць дома. Кватэру, дзе ён жыў, укрылі, аднак там нікога не было. Кватэру зніклага агледзелі міліцыянты, але нічога крымінальнага там не выявілі. Шэдко працягваюць шукаць.


Нагадаем, Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК), штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Маскве, — пастаянна дзеючы наднацыянальны рэгулюючы орган Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), Мытнага саюза. Гэты орган быў створаны рашэннем кіраўнікоў Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан і функцыянуе на аснове дамоваў ад 18 лістапада 2011 года «Аб Еўразійскай эканамічнай камісіі» і «аб рэгламенце работы Еўразійскай эканамічнай камісіі». Дата пачатку функцыянавання - 2 лютага 2012 года.

ЕЭК — гэта наднацыянальны органа кіравання, што падпарадкаваны Вышэйшаму Еўразійскаму эканамічнаму Савету (ВЕЭС). Рашэнні камісіі абавязковыя для выканання на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц ЕАЭС, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. ЕЭК з пачатку 2020 года ўзначальвае былы беларускі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.