У Маскве зробяць першы ў Расіі агульнанацыянальны мэмарыял ахвярам палітычных рэпрэсіяў
У Маскве ўсталююць першы ў Расіі агульнанацыянальны мемарыял ахвярам палітычных рэпрэсіяў. Так званая «Сцяна смутку» з'явіцца на скрыжаванні праспекта акадэміка Сахарава і Садовага кола.
![eb7443fb_ffc7_4172_b9fb_9ff1d73a204b_w1023_r1_s.png eb7443fb_ffc7_4172_b9fb_9ff1d73a204b_w1023_r1_s.png](/img/v1/images/eb7443fb_ffc7_4172_b9fb_9ff1d73a204b_w1023_r1_s.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пакуль помнік накрыты адмысловым палатном. Афіцыйна яго адкрыюць у канцы кастрычніка — у Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсіяў.
Манумент вышынёй з двухпавярховы дом будзе выглядаць як сцяна з некалькімі аркамі. На сцяне будзе напісана слова «Памятай!» на розных мовах. Тэрыторыю вакол скульптуры маюць выбрукаваць камянямі, якія прывезлі з былых лагераў і турмаў ГУЛАГу.
Паводле svaboda.org