Затрыманага ў «справе прафсаюзаў» Ігара Комліка перавялі на Валадарку
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Мікалай Герасіменка.
![Ігар Комлік Ігар Комлік](/img/v1/images/beeb2adf_b8b8_4077_8c38_4bab8f1356b7_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ігар Комлік
Ігар Комлік — галоўны бухгалтар і старшыня Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюзу РЭП. Яго затрымалі 2 жніўня паводле крымінальнай справы за нясплату падаткаў і змясцілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў. Паводле закону, праз 72 гадзіны затрыманага належыць або адпусьціць, або вызначыць яму далейшую меру стрымання. У дачыненні да Ігара Комліка такой мерай стала змяшчэнне пад варту у Следчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
Праваабарончыя арганізацыі яшчэ 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязнем.
Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная, звязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў.
Паводле «Радыё Свабода»