У месцах пазбаўлення волі часова адмянілі ўсе спатканні
У месцах пазбаўлення волі часова адмянілі ўсе спатканні з наведвальнікамі.

Фота БЕЛТА
Пра гэта Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі паведаў у каментары БЕЛТА.
«Ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы прыпынена прадастаўленне кароткатэрміновых і працяглых спатканняў у мэтах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў, — распавялі ў дэпартаменце. — Па меры спаду неабходнасці ва ўведзеных мерах, установы адновяць працу ў штатным рэжыме».
Пакуль складана сказаць, на які тэрмін адмененыя спатканні, такая мера будзе дзейнічаць «да асаблівага распараджэння», пра гэта паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Паводле БЕЛТА, belapan.by