У месцах зняволення больш не прымаюць «каранцінныя перадачы»
Па інфармацыі праваабаронцаў, ад 1 чэрвеня ў СІЗА-1, магілёўскай турме №4, і ў папраўчых калоніях перастаюць прымаць «каранцінныя перадачы», якія вязням можна было перадаваць кожны месяц у якасці дадатковай.

Ілюстрацыйнае фота
Верагодна, гэта тычыцца ўсіх месцаў зняволення. Звязана гэта са «стабілізацыяй сітуацыі па захворванні COVID-19».
«Каранцінная перадача» — садавіна-гароднінная перадача да 10 кілаграмаў, якая амаль два гады была дазволеная як для ўжо асуджаных, так і для тых, хто яшчэ не асуджаны, ці прысуд не ўступіў у сілу.
Яе можна было перадаваць адзін раз у 30 дзён і класці толькі апельсіны, лімоны, яблыкі, цыбулю, часнык.
Калі вязняў у якасці спагнання пазбаўлялі дазволеных перадач, то гэтай пазбавіць не маглі.