У Мінску невядомыя паведамілі аб мініраванні метро, вакзалаў, гандлёвых цэнтраў і самалёта
Сталічная міліцыя правярае паведамленне аб мініраванні некалькіх аб'ектаў у Мінску. Як паведамляе прэс-служба ведамства, ананімны ліст прыйшоў на электронную пошту БЧ.

— Днём 30 студзеня на электронную пошту Беларускай чыгункі паступіла ананімнае электроннае паведамленне аб мінаванні метрапалітэна, чыгуначнага вакзала, самалёта, наступнага рэйсам «Менск-Стакгольм», і ГЦ «Дана Мол», «Галілеа» — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы выбылі супрацоўнікі міліцыі і іншыя экстранныя службы. Прымаюцца неабходныя меры бяспекі. Працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы.
— Прыносім свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці, звязаныя з прынятымі мерамі бяспекі. Дзякуем за праяўленае цярпенне і разуменне!
Паводле tut.by