У Мінску невядомыя спалілі тры машыны і раскідалі побач курыныя тушы

Гэта адбылося каля 6 раніцы на вуліцы Амельяненка.

minsk_padpal.jpg


Ратавальнікі, якія прыехалі тушыць пажар, лічаць, што гэта быў падпал - паведамляе Белсат.
Пасля пажарных на месца здарэння прыехалі следчыя і знайшлі там вельмі дзіўныя рэчы. Каля згарэлых аўтамабіляў валяліся курыныя тушы, фарба і іншыя прадметы. Таксама пад машынамі супрацоўнікі Следчага камітэту знайшлі тры згарэлыя каністры і адну з невядомай вадкасцю, якая ацалела падчас пажару.
Па факце здарэння ўзбуджаная крымінальная справа. Следчыя намагаюцца высветліць асобаў, якія здзейснілі падпал.