«Гістарычная школа» з Алегам Трусавым запрашае на лекцыі
Першыя лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым — ужо 11 і 12 ліпеня. Запрашаем! Уваход вольны!
Распачынае працу новы сезон летняй "Гістарычнай школы" на чале з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячам, в.а. абавязкі рэктара "Універсітэта імя Ніла Гілевіча", Ганаровым старшынём ТБМ.
Запрашаем на першыя лекцыі і прагляды дакументальных гістарычных стужак ужо 11 і 12 ліпеняз 17:30 да 19:00.
Першыя лекцыі будуць прысвечаныя гісторыі Менска.
11 ліпеня Алег Трусаў распавядзе пра археалагічныя раскопкі Зянона Пазняка (Дамініканскі касцёл) і раскопкі Мінскага замчышча. Будуць паказаныя здымкі раскопак 1980-х гадоў, паказаны дакументальныя фільмы пра гісторыю Менска. Тэма першай лекцыі "Старажытны Менск".
12 ліпеня адбудзецца лекцыя на тэму "Менск і Мінск у ХІХ–ХХ стагоддзі."
Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.
Паводле інфармацыі Сакратарыяту ТБМ, tbm-mova.by