У Мінску пройдзе лекцыя па абароне жывёл

Цэнтр па абароне жывёл «Анималекс» запрашае на лекцыю «Грамадская кампанія для абаронцаў жывёл».

pixabay.com

pixabay.com

Лекцыя адбудзецца ў суботу, 28 верасня, у Мінску а 14.00.

– як сабраць подпісы, каб яны «юрыдычна» былі залічаны?
– як ставіць мэту, калі хочацца вырашыць грамадскую праблему?
– ці дастаткова трох чалавек, каб нешта змяніць?
На гэтыя і іншыя пытанні ў сферы абароны жывёл арганізатары пастараюцца адказаць у суботу.
Таксама адбудзецца невялікі экскурс у кампаніі па абароне жывёл, якія паспяхова праходзілі ў іншых краінах.
Другая частка мерапрыемства будзе прысвечана прынцыпам працы Грамадскай прыёмнай, а таксама пакрокавага кіраўніцтва для яе адкрыцця. Прадстаўнікі «Анималекс» аскажуць, з чым да іх звяртаюцца часцей за ўсё і што можа маленькая каманда энтузіястаў.
Уваход на лекцыю свабодны, месца правядзення — Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4 (Імагуру).
Падрабязнасці глядзіце тут.
Мерапрыемства ў Фэйсбуку і ВКонтакте
Паводле прэс-рэлізу