У Мінску прызямліўся самалёт «Белавія» з расфарбоўкай ад Wargaming

Кампанія вымалявала борт у незвычайнае для грамадзянскіх авіякампаній нашых шырот спалучэнне колераў — чорны і аранжавы. Аднак на новай ліўрэі самалёта ёсць і васілёк, і беларускі арнамент.

1bbfb851d2e2f18ddaefb8e98426c86c.jpg


29 ліпеня ў менскім аэрапорце прызямліўся незвычайны боінг 737-300 авіякампаніі «Белавія» — у ліўрэі гульні World of Tanks, перадае TUT.BY.
— Мы доўга выношвалі гэтую ідэю разам з Wargaming, думалі, як паказаць свету, што ў Беларусі ёсць шмат людзей, якія працуюць і думаюць сучасна. Мне здаецца, што ў нас атрымалася, дзякуючы таму, што аб'ядналі намаганні, — распавёў гендырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.
Намеснік гендырэктара Белавія Ігар Чаргінец у чаканні самалёта падзяліўся з журналістамі:
— Усё пачалося з кубка кавы з Андрэем Шубадзёравым (займаецца адмысловымі праектамі ў Wargaming - TUT.BY.), Сядзелі, размаўлялі і падумалі: «А чаму б не забрэндзіраваць самалёт?»
Арыгінальны борт «Белавія» выкананы ў асноўным у чорнай афарбоўцы. Па фюзеляжу — аранжавы арнамент, а на хвасце — белы васілёк. На ліўрэі напісана: «Гульня з Беларусі, у якую гуляе ўвесь свет».

e32133d23a6791b0eb070f869cba2a0a.jpg


Ігар Чаргінец распавёў, што рэалізаваны варыянт быў не першым.
Калі нам прынеслі першы варыянт, мы, вядома, яго зацвердзілі і падпісалі. Але, напэўна, мой выраз твару адыграў ролю. Справа ў тым, што першы варыянт быў, як бы гэта сказаць, пяшчотным. А ўлічваючы тое, што гэта «World of Tanks», я, вядома, чакаў чагосьці актыўнага. Мне здаецца, з трэцім варыянтам гэта атрымалася.

a7f8eefba22baf6581a75836a5143577.jpg


Першы рэйс гэты самалёт здзейсніць у Маскву ўжо заўтра і будзе актыўна лётаць да 8 жніўня. Затым яго адправяць у Вільню, каб абнавіць салон — борт будзе цалкам адпавядаць новаму стылю.
Паводле belaruspartisan.org