У Мінску развітваюцца з Вячаславам Кебічам. Яго сына забрала хуткая
У Мінску развіталіся з першым прэм'ер-міністрам незалежнай Беларусі Вячаславам Кебічам. Цырымонія праходзіла ў Доме афіцэраў да 13 гадзін, пахаваюць Вячаслава Францавіча на Усходніх могілках, паведамляе TUT.BY.
![Фота: Вадзім Заміроўскі / TUT.BY Фота: Вадзім Заміроўскі / TUT.BY](/img/v1/images/kebich_proshchanie.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Вадзім Заміроўскі / TUT.BY
Вячаслаў Кебіч памёр 9 снежня. Яму было 84 гады. Як распавёў TUT.BY Алег Кебіч, яго бацька памёр ад таго, што спынілася сэрца, «быў каронавірус, ён паўплываў».
Аляксандр Лукашэнка даслаў вянок. Сам ён не прыехаў, бо прымае ўдзел у саміце ЕАЭС.
![Вянок ад Лукашэнкі Вянок ад Лукашэнкі](/img/v1/images/proshchanie_s_vyacheslavom_kebiem_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вянок ад Лукашэнкі
![proshchanie_s_vyacheslavom_kebichem_6.jpg proshchanie_s_vyacheslavom_kebichem_6.jpg](/img/v1/images/proshchanie_s_vyacheslavom_kebichem_6.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вянок ад Саўміна
![Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка (злева) размаўляе з сынам Вячаслава Францавіча Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка (злева) размаўляе з сынам Вячаслава Францавіча](/img/v1/images/proshchanie_s_vyacheslavom_kebichem.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка (злева) размаўляе з сынам Вячаслава Францавіча
![proshchaie_s_vyacheslavom_kebichem_4.jpg proshchaie_s_vyacheslavom_kebichem_4.jpg](/img/v1/images/proshchaie_s_vyacheslavom_kebichem_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З кветкамі старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў (злева) і памочнік Аляксандра Лукашэнкі — інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Барсукоў (справа)
![Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка](/img/v1/images/proshchanie_s_vyacheslavom_kebichem_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка
Падчас развітання сыну Кебіча стала дрэнна, яго забрала хуткая.
![img_3628__1_.jpg img_3628__1_.jpg](/img/v1/images/img_3628__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вячаслаў Кебіч быў галоўным апанентам Аляксандра Лукашэнкі на першых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Перадвыбарчы штаб Кебіча ўзначальваў Міхаіл Мясніковіч.
З 1990 па 1994 год Кебіч быў першым прэм'ер-міністрам Беларусі. У 1994-м Кебіч стварыў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз, які ўзначальваў апошнія гады. З 1996 па 2004 год чалец — Палаты прадстаўнікоў. Кебіч — кандыдат эканамічных навук, аўтар кніг "Спакуса ўладай» і «Белавежскі гамбіт».
Ён мае некалькі ўзнагарод, сярод якіх два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн "Знак Пашаны", званні заслужанага машынабудаўніка БССР і лаўрэата Дзяржпрэміі БССР. У 1996 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі.
Вячаслаў Кебіч быў жанаты, выхаваў дачку і двух сыноў.
![proshchanie_s_vyacheslavom_kebichem_5.jpg proshchanie_s_vyacheslavom_kebichem_5.jpg](/img/v1/images/proshchanie_s_vyacheslavom_kebichem_5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле news.tut.by
Фота: Вадзім Заміроўскі / TUT.BY