У Мінску зачынілі шмат станцый метро адразу
Маштабна.
25 кастрычніка з 12:30 метрапалітэн "у мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў" зачыняе на ўваход і выхад усе станцыі ў цэнтры горада: Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа, Акадэмія навук, Парк Чалюскінцаў, Першамайская, Купалаўская, Няміга, Фрунзенская, Моладзевая і Пушкінская. Цягнікі праходзяць праз гэтыя станцыі без спынення.
Такім чынам, зачынены адразу 12 станцый. Такога ў сталіцы яшчэ не было.