У Мінску затрымалі грамадзянку Расіі. Яе фота са жніўня 2020-га трапіла на перадавіцу «КП»

Сёння ў Мінску была затрымана грамадзянка Расійскай Федэрацыі, якая мае від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, Вера Цвікевіч.

_5447613343335561842_120.jpg

Па звестках праваабаронцаў, яе абвінавачваюць паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). То-бок ва ўдзеле ў акцыях пратэсту.

У жніўні 2020-га фотаздымак Веры Цвікевіч быў на першай паласе беларускай «Камсамольскай Праўды».