У Мінску затрымалі Вольгу Класкоўскую
У Мінску затрымалі Вольгу Класкоўскую, былую журналістку "Народнай волі", піша
Еўрарадыё. Яе падазраюць у "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне працы транспарту". Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, распачата крымінальная справа. З удзелам Класкоўскай праходзяць следчыя дзеянні.

Начальнік Ленінскага РУУС Віталь Капілевіч у каментары прэс-службе МУС заявіў, што гаворка ідзе пра перакрыты рух транспарту на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава ўвечары 13 кастрычніка. Акцыю праводзілі каля 7 чалавек, сярод якіх нібыта была і Вольга Класкоўская. У іх узнікла сутычка з адным з кіроўцаў.
На тэлеканале "Беларусь 1" паказалі затрыманую Класкоўскую. На пытанні яна адказваць адмовілася.