У Мінску міліцыя сарвала прагляд фільма — намінанта на прэмію «Оскар»

Увечары 28 снежня ў прасторы ZBS мусіў адбыцца прагляд фільма "Апошнія дні Сафі Шоль", арганізаваны ініцыятывай #dissidentby. Падчас мерапрыемства планавалася падпісаць паштоўкі палітвязням і актывістам, якія ў гэтыя дні былі асуджаны да адміністрацыйных арэштаў.

80622052_467122387283766_7551325699265527808_n.png


Але літаральна перад пачаткам прагляду ў каворкінг уварваліся міліцыянты. Яны патрабавалі спыніць пагляд, пагражалі прысутным затрыманнямі, перапісалі пашпартныя дадзеныя.
«Апошнія дні Сафіі Шоль» — кінафільм рэжысёра Марка Ротэмунда, які выйшаў на экраны ў 2005 годзе. Фільм распавядае пра апошнія дні Сафі Шоль, удзельніцы антынацысцкай групы «Белая ружа».
Фільм атрымаў узнагароды прэстыжных еўрапейскіх кінафестываляў, у 2006 годзе быў намінаваны на прэмію «Оскар» як лепшы фільм на замежнай мове.
Як паведамляе Telegram-канал «Прававая ініцыятыва», міліцыянты збіраліся скласці на ўсіх прысутных пратаколы па артыкуле 23.34 КаАП, але затым адпусцілі са словамі «шукайце іншае месца».