Анархісты прыгадалі тых, хто сустрэне святы за кратамі

У ноч з пятніцы на суботу анархісты зладзілі агітацыйны рэйд, каб нагадаць пра тых, хто сустрэне навагоднія святы ў няволі.

5555.jpg

У цэнтральным раёне Менску было распаўсюджана каля 70-ці ўлётак з патрабаваннем вызваліць палітычных зняволенных.
На улётках былі выявы анархіста Мікіты Емельянава, актывіста Святаслава Барановіча, праваабаронцы Міхаіла Жамчужнаха, і таксама актывістаў па справе антыфашыстаў Іллі Валавіка, і Вадзіма Бойкі.


Паводле прэс-рэліза