У нядзелю 20 снежня ў Беларусі — маршы народнага трыбунала (фота, відэа)
МІнчукі і жыхары іншых гарадоў збіраюцца свабодна і гуляюць дзе заўгодна.

У нядзелю 20 снежня жыхары Мінска і іншых гарадоў выходзяць на марш народнага трыбунала. Як і некалькі нядзель запар, гэтым разам зборы калон адбываюцца ў дварах. Некаторыя выйшлі на марш яшчэ да світання.
Мабільны інтэрнэт і метро працягваюць працаваць.
17:10 Гродна. Затрыманы карыкатурыст Андрэй Янковіч, які стаў вядомым пасля мітынгу 30 жніўня, калі ён выйшаў на пратэст у вобразе "ненастаяшчага прэзідэнта".

За той марш Андрэй адсядзеў 7 сутак арышту.
17:00 Ціхі сабатаж ад камунальнікаў. Яны знялі сцяг, сфатаграфавалі пустое месца для справаздачы, а сам сцяг пакінулі побач на дрэве.
16:50 А вось якое шэсьце было сёньня ў менскай Дамброўцы
Пратэстоўцы сёння перакрылі вуліцу Гарадскі Вал у Менску.Глядзіце, як гэта было.
16:45 У Магілёве аўтазакі перамясьцілі з цэнтру гораду ў спальныя раёны, дзе ў мінулую нядзелю адбыліся лякальныя акцыі пратэсту
Пра перамяшчэньне спэцтэхнікі паведамляюць мясцовыя жыхары. Паводле іх, у мікрараёнах заўважылі патрулі са службовымі сабакамі. Інфармацыі пра акцыі пратэсту адтуль пакуль няма. Але ўначы ў розных раёнах гораду адбыліся «партызанскія вылазкі». На дрэвах вывешаныя бел-чырвона-белая атрыбутыка.
У цэнтры гораду людзей няшмат. Бязьлюднай выглядае і пешаходная вуліца Ленінская. Зь дзясятак магілёўцаў прыйшлі сюды «на прагулку» ў «палітычнай адзежы». Ля кінатэатру «Радзіма», дзе раней у нядзелі стаяў аўтазак, прыпаркаваны мікраўтобус з амапаўцамі. Няшмат гараджан ля будынку філярмоніі, дзе разгорнуты навагодні кірмаш. Тут павільёны з сувэнірамі ды ладзяцца імпрэзы зь Дзедам Марозам у бела-чырвонай вопратцы.

16:40 Жыхары “Каскада”, нягледзячы на кругласутачнае патруляванне квартала, выйшлі на пратэстную акцыю. Скандуюць "За намі перамога!".
Жыхары «Кварталу Пандаў» у менскім Уруччы сёньня выходзілі на марш, як прыехалі сілавікі — разышліся, але пасьля сабраліся і сталі ў «ланцуг салідарнасьці»
Паглядзіце, якая магутная калона ішла сёння ў Зялёным Лузе.
16:30 У Горадні затрымалі журналістку БелаПАН Марысю Харэвіч і журналістку «Нашага слова» Алену Кавальчук.
Віцебск. Затрыманая адзін з лідэраў беларускага аддзялення моладзевай валанцёрскай арганізацыі YMCA Крысціна Мірсалімава.

Яе сястра — вядомая ў вузкіх колах прыхільніца "рускага свету" Эльвіра Мірсалімава.
16:15 Жыхары ЖК "Магістр" сёння выйшлі на шпацыр і перадалі прывітанне жыхарам ЖК "Маяк".
15:45
Паводле звестак праваабаронцаў, сёння ў Салігорску быў затрыманы старшыня страйкаму «Беларуськалію» Анатоль Бокун.

15:30 Два маршы на поўначы Мінску
15:20 У Горадні на Савецкай плошчы таксама гуляюць людзі з «палітычнымі колерамі». Там працуе калядны кірмаш. На прыступках палацу тэстыльнікаў выступаюць артысты, побач стаіць міліцэйскі транспарт


14:50. А вось што адбываецца ў Бараўлянах. Бараўлянцы скандуюць: "Стаім мэтанакіравана і нахабна". Так старшыня КДБ Іван Церцель сказаў пра застрэленага дэманстранта Тарайкоўскага.
А яшчэ яны водзяць карагод вакол ялінкі і патрабуюць свабоду палітзняволеным.
Па стане на 14:30 валанцёрам вядомыя прозвішчы 10 затрыманых:

14:45 У Наваполацку водзяць карагод.
14:00 Яшчэ затрыманні ў Мінску.
Падпісанты Белсата паведамляюць, што каля 13:50 двух хлопцаў затрымалі каля метро Пушкінская.
«Стаяў сіні бус, потым выскачылі і з невялікай групы людзей, якія стаялі на месцы мемарыялу Тарайкоўскага, выхапілі двух хлопцаў. Адразу з’ехалі», – пішуць відавочцы.
У раёне Залатой горкі разагналі калону з прыкладна 50 чалавек. Мінімум некалькі чалавек былі затрыманыя. Некаторыя з іх – з жорсткасцю, відавочцы паведамляюць, што дзяўчына ўпала на зямлю.
13:57 Кволая спроба разгону на Лагойскім тракце.
13:47 Пад грукат барабанаў ідзе Паўднёвы Захад
13:44 У цэнтры Мінска праходзіць акцыя салідарнасці
13:40 Гучна гуляе Зялёны Луг у Мінску
13:40 А гэта выйшаў Скідзель

13:34 Суцэльныя затрыманні ў Гомелі
13:30 Працягваюцца затрыманні!
На Грушаўцы, паводле відавочцаў, затрыманы каля шасці чалавек.
На Прытыцкага з пад'езда дома вывелі двух чалавек.
13:20 Жыхары кварталаў вакол Севастопальскага парку таксама гуляюць
13:05. А вось якая калона ідзе па вул. Валгаградскай
13:00 Навінкі выйшлі. Фота Tut.by

12:55 Тэлеграм-канал glazasever паведамляе пра разгон і затрыманні ў дварах і на бульвары Шаўчэнкі.
12:55 Вуліца Наўгародская ў Мінску
12:50 Ідзе Серабранка
12:48 Акцыя ў Лебядзіным
12:08 На акцыю сёння выйшлі і жыхары Новаполацку
12:05. Жыхары Шчомысліцы выйшлі. Фота чытачоў TUT.BY


11:56 Пра бусы і людзей у форме паведамляюць і чытачы Белсата
11:55
11:45 У Мінску на відэа трапіла жорсткае затрыманне мужчыны. Па словах чытача, запіс зроблены ў двары на вуліцы Адзінцова.
11:40 Між тым, як паведамляць чытачы TUT.BY, у розных раёнах Мінска заўважаны засады сілавікоў. Аўтазакі стаяць удварах на Пушкінскай, на праспекце Ракасоўскага, у Лошыцы, на скрыжаванні вуліц Адоеўскага і Я. Полацкай, ля «Гіпа» ў Лошыцы і на Чурлёніса ў студэнцкай вёскі.
11:30 Калоны ўжо пачынаюць фарміравацца
11:25 Ланцуг салідарнасці на Багдановіча ў Мінску

11:20 Гуляе і Заслаўе

11:10
А вось што паведамляюць падпісчыкі Белсата ў тэлеграм:"Пачынаючы ад Інстытута культуры, да Кастрычніцкай на кожным скрыжаванні ўнутраныя войскі. На супраць будынка КДБ некалькі жоўтых аўтобусаў гармонік.На мосце праз чыгуначныя шляхі ў бок плошчы Незалежнасці не пускаюць пешаходаў (трэба пацверджанне) на кожным боку па 2 салдата стст. Кастрычніцкая пакуль не агароджаная. Патрулі ад цырка ўверх".
10:57 Учора на вячэрняе чаяванне ў Лебядзіным заявіліся невядомыя ў балаклавах і затрымалі трох татаў, аднаго з іх — прама з двума малалетнімі дочкамі. Сёння мамы Міхалова выйшлі, каб сказаць: "Мы разам!». Фота чытача TUT.BY

10:35 У Мінску ў суправаджэнні міліцэйскай машыны пад песню "Любімую не аддаюць" едуць трактары.
10:20 Маршыруюць Сухарава, Каменная Горка. Таксама людзі дзеляцца фота вывешаных нацыянальных сцягоў.

