У офіс партала av.by таксама прыйшлі сілавікі (дапоўнена)
Av.by — гэта інтэрнэт-пляцоўка, больш вядомая як «Аўтамалінаўка». Асноўны кантэнт на сайце — аб'явы аб продажы аўтамабіляў. У якіх-небудзь палітычных актыўнасцях av.by, здаецца, не заўважаны.

У рэдакцыю інтэрнэт-рэсурса av.by прыйшлі сілавікі, паведамляе «Анлайнер». Тэлефоны на сайце кампаніі не адказваюць.
Супрацоўнік av.by паведаміў TUT.BY, што ў іх была планёрка па анлайн-сувязі, у нейкі момант ён пачуў шум і выкрыкі, каб усе выключылі тэлефоны. Пасля гэтага сувязь знікла і ўдзельнікі анлайн-сустрэчы, якія, як мяркуецца, былі ў офісе, перасталі выходзіць на сувязь. Да гэтага моманту супрацоўнікі av.by не ведаюць, што адбываецца ў іх у офісе.
Нагадаем, што сёння ад раніцы супрацоўнікі ДФР прыйшлі ў TUT.BY і да яго рэдактараў, уключаючы галоўнага рэдактара Марыну Золатаву.