Прафсаюзны актывіст з Бабруйска атрымаў 1,5 года «хатняй хіміі»
Старшыні Бабруйскай першаснай арганізацыі «Беларускага незалежнага прафсаюза» Сяргею Гурло прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі» за абразу двух бабруйскіх міліцыянтаў.

Нібыта Сяргей Гурло пакінуў абразлівыя каментары ў чаце аднаго
з тэлеграм-каналаў, адзначае «Белсат».
Суддзя Антон Дудаль прызнаў прафсаюзнага актывіста вінаватым
паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэкса і пакараў
яго 1,5 гадамі «хатняй хіміі». Таксама мужчына мусіць сплаціць па тысячы рублёў
маральнай кампенсацыі кожнаму «пацярпеламу» міліцыянту (агулам 2 тысячы рублёў)
і 174 рублі судовых выдаткаў. У яго канфіскавалі мабільны тэлефон як «прыладу
злачынства».
Пракурор запрошваў тры месяцы арышту.