У падтрымку Веры Званько пройдзе дабрачынны канцэрт

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў 20 снежня адбудзецца дабрачынны канцэрт у падтрымку Веры Званько.

Фота з сайта smavera.info

Фота з сайта smavera.info

Двухгадовая Вера Званько пакутуе на спінальную мышачную атрафію. На думку бацькоў, дзяўчынка мае патрэбу ў лячэнні за мяжой: адзіны прэпарат, які можа выратаваць Веру, гэта Spinraza, які не зарэгістраваны ў Беларусі і гадавы курс якога каштуе 700 тысяч долараў. Міністэрства аховы лічыць, што гэта «немэтазгодна» і прапануе бацькам набыць Spinraza за свае сродкі.
У сераду, 13 снежня, суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў скаргу Марыі Званько, маці Веры, да Міністэрства аховы здароўя, піша euroradio.fm. Суддзя Паліна Анціпчук не задаволіла скаргу маці двухгадовай Веры на рашэнне камісіі Міністэрства аховы здароўя. Бацькам давядзецца і далей змагацца за жыццё дачкі самастойна.
20 снежня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбудзецца дабрачынны канцэрт у падтрыку Веры Званько. Пачатак у 16:00, аўдыторыя 123. Усе сабраныя грошы пойдуць на лячэнне дзяўчынкі.

img_354f9b7a1eaf934bebcbcdaaf463e4c3_v.jpg