У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі

Каля польскай Лодзі на аўтастрадзе перакуліўся аўтобус, у якім знаходзіўся 41 чалавек, пераважна грамадзяне Беларусі. Гэта была група турыстаў, якая вярталася з Прагі.

avar_lodz.jpg


Прыкладна а 4-й раніцы аўтобус маркі Eos з невядомых прычынаў з’ехаў на абочыну дарогі , а затым зваліўся з насыпу ў роў.

lodzavarmapa.png


У выніку здарэння пацярпелі 18 чалавек. Усе пацярпелыя дастаўленыя ў лякарні. Адна пасажырка атрымала цяжкую траўму галавы і грудной клеткі, яе даставілі ў лякарню на верталёце.
На трасе А2 утварыўся затор у абодва бакі. На дадзены момант адна частка дарогі ўжо вызваленая для руху транспарту. Выратавальная аперацыя працягваецца, паведамляе lodz.onet.pl


euroradio.fm