Мінадукацыі Беларусі не адмовілася ад зменаў у польскіх школах

Ліст з адмовай на скаргу 380-ці бацькоў вучняў польскай школы №36 у Гродна прыйшоў некалькі дзён таму.

img_8377_rr.jpg

На бацькоўскім сходзе было вырашана, што бацькі не пагодзяцца з гэтым рашэннем і будуць пісаць скаргі ва ўсе іншыя магчымыя інстанцыі.

Бацька аднаго з вучняў польскай школы Веслаў Кеўляк распавядае:

— Нас вельмі непакояць папраўкі, якія плануецца ўвесці ў Кодэкс аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, — гэта перавод выкладання пяці прадметаў з польскай мовы на беларускую, а таксама экзамены вучні будуць здаваць ужо не на польскай мове, а на беларускай або рускай. Гэта вельмі балючыя папраўкі, бо адразу паўстае пытанне пра мэтазгоднасць навучання на польскай мове. Гэта парушае нашы правы як нацыянальнай меншасці.

img_8383_rr.jpg
img_8305_rr.jpg


img_8337_rr.jpg

Гэтым разам бацькі вучняў гродзенскай польскай школы плануюць аб’яднацца з бацькамі польскай школы ў Ваўкавыску і дзвюма літоўскімі школамі.

Таксама бацькі нагадваюць, што згодна з польска-беларускімі дамовамі, польская школа ў Гродна будавалася за польскія грошы дзеля адукацыі на польскай мове, чаму супярэчаць планаваныя змены ў Кодэксе аб адукацыі.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара