Міністр адукацыі Германіі: Зменшыць працэнт дзяцей імігрантаў у класах

"Мы не павінны дапусціць, каб у класе было больш вучняў з семʼяў імігрантаў, якія размаўляюць паміж сабой на роднай мове".

Фота: polskieradio.pl

Фота: polskieradio.pl

Нямецкая міністр адукацыі Ёхана Ванка прапануе ўраўнаважыць у нямецкіх класах колькасць «нямецкіх» дзяцей і дзяцей імігрантаў. Мэтай з’яўляецца лепшая інтэграцыя.

У інтэрв’ю штотыднёвіку «Фокус» Ёхана Ванка сказала, што вельмі часта ў класах працэнт мігрантаў надта вялікі. У сваю чаргу, старшыня Цэнтральнага савета яўрэяў у Германіі Ёзэф Шустэр патрабуе, каб імігрантаў абавязкова вучыць пра Халакост.

Аб праблемах нямецкай адукацыі піша таксама «Welt am Sonntag». «Мы не павінны дапусціць, каб у класе было больш вучняў з семʼяў імігрантаў, якія размаўляюць паміж сабой на роднай мове, што ўскладняе інтэграцыю з нямецкімі калегамі», — сказала нямецкая міністр адукацыі.

Акрамя таго, яна з’вярнулася да бацькоў з семʼяў мігрантаў больш часта выкарыстоўваць нямецкую мову ў хатніх умовах. «63 працэнты чатырох- і пяцігадовых дзяцей з такіх семʼяў не гавораць на нямецкай мове», — дадала Ёхана Ванка.

www.radyjo.net