Папа Рымскі раскрытыкаваў умовы ў лагерах для бежанцаў

Некаторыя цэнтры прыёму бежанцаў перапоўненыя настолькі, што ўмовы ў іх нагадваюць канцлагеры, заявіў пантыфік Францыск.

38547873_403.jpg


Папа Рымскі Францыск у вельмі рэзкай форме раскрытыкаваў умовы ўтрымання бежанцаў у лагерах асобных еўрапейскіх краін. Некаторыя з гэтых лагераў перапоўненыя настолькі, што па "ліку людзей, якія знаходзяцца ўнутры", іх можна параўнаць з канцлагерамі, заявіў пантыфік у нядзелю, 23 красавіка, падчас набажэнства ў Рыме. Пры гэтым ён асобна згадаў цэнтр прыёму нелегальных мігрантаў на грэцкай выспе Лесбас, які Папа Рымскі наведаў у красавіку 2016 года.
Адначасова кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы раскрытыкаваў палітыку ЕС у дачыненні да бежанцаў. Спрабуючы вырашыць праблемы, звязаныя з наплывам бежанцаў у Еўропе, Брусель у першую чаргу кіруецца міжнароднымі дамовамі, а не правамі чалавека, указаў Францыск.
Пры гэтым ён станоўча адазваўся аб паўднёваеўрапейскіх краінах, у прыватнасці Грэцыі і Італіі, якія прымаюць нелегалаў. Велікадушнасцю гэтых краін павінны "заразіцца" і краіны Паўночнай Еўропы, заклікаў Папа Рымскі. "Гэта праўда, што мы бяздзетная цывілізацыя, але мы зачыняем дзверы і перад мігрантамі. Гэта называецца самагубствам", —- падкрэсліў пантыфік.