У працы Telegram адбыўся глабальны збой. Праблемы назіраюцца і ў Беларусі
Каля 16-й гадзіны дня 16 снежня ў працы мэсанджара Telegram адбыўся глабальны збой. Як сведчаць дадзеныя парталу Downdetector, масавы збой у працы мэсанджара назіраецца ў многіх краінах Еўропы: у прыватнасці, у Беларусі, Украіне, Расіі, Малдове, Нямеччыне, Італіі, Гішпаніі, Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Францыі і іншых.
Афіцыйных заяваў прадстаўнікоў мэсанджара з нагоды цяжкасцяў з доступам да яго пакуль няма, перадае Радыё Свабода.
Два дні таму, 14 снежня, адбыўся глабальны збой у працы сервісаў Google: некалькі гадзінаў назіраліся праблемы з доступам да пошуку Google, Google Docs, GMail, Play Store, Youtube ды іншых сервісаў карпарацыі.