У праваабаронцы Анісіі Казлюк зноў не прынялі дакументы на падаўжэнне віду на жыхарства ва Украіне
Украінскія чыноўнікі не прынялі ў праваабаронцы Анісіі Казлюк дакументы на падаўжэнне віду на жыхарства. «У мяне не прынялі дакументы», — напісала дзяўчына ў фэйсбуку.
![kazliuk_2806.jpg kazliuk_2806.jpg](/img/v1/images/kazliuk_2806.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
24 чэрвеня Казлюк, якая з'ехала з
Беларусі па падітычных матывах і займалася ва Украіне валанцёрствам, затрымалі
пры выхадзе з цягніка.
Ёй пагражалі штраф і дэпартацыя за адсутнасць легальных
дакументаў. Сама Анісія кажа, што ўкраінскія дзяржаўныя органы некалькі месяцаў
не прымалі ў яе дакументы, каб падоўжыць від на жыхарства.
За беларуску заступіліся праваабаронцы і Офіс Святланы
Ціханоўскай. Пасля звароту да ўкраінскіх чыноўнікаў Офіс Ціханоўскай паведаміў,
што для беларусаў Украіны будзе адкрытая працэдура аднаўлення легальнага
статусу, а Казлюк аформяць адміністратыўны пратакол і сімвалічны штраф. Штраф
склаў 1700 грывень (каля 57 долараў).
Паводле «Еўрарадыё».