Крама аўтазапчастак у Маладзечне вырашыла не абслугоўваць жанчын

За вакном — ХХІ стагоддзе.
«Уяўляеце, у нас у Маладзечне ёсць крама, дзе не абслугоўваюць жанчын, бо яны жанчыны. Гэта проста нейкі абсурд» — паведаміла жыхарка гэтага горада.

zapczastki.jpg

Гаворка ідзе пра краму аўтазапчастак, якая знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры «Модуль».
— Першапачаткова гэтая гісторыя адбылася не са мной. Знаёмая расказала, што сутыкнулася з дыскрымінацыяй і ёй адмовіліся прадаваць тавар, таму што ў гэтай краме не абслугоўваюцца жанчыны. Там нават надпіс пра гэта вісіць, — кажа жыхарка Маладзечна.
Тады дзяўчыне стала цікава. І яна вырашыла праверыць, ці праўда гэта. Прыйшла ў краму запчастак і папрасіла абмяняць буйную купюру на драбнейшыя.
— Я падышла і сапраўды ўбачыла гэты надпіс. Грошы мне не памянялі, — рэзюмуе яна.
Журналісты буйнога парталу таксама патэлефанавалі на нумары, пазначаным на дзвярах крамы. Пачуўшы жаночы голас, на тым канцы дрота вырашылі не цырымоніцца:
— Не, гэта не майстэрня, і не крама запчастак. Мы з жанчынамі не працуем, і не тэлефануйце сюды, —на гэтай фразе кінулі слухаўку.