У Смаргоні за «экстрэмізм» асудзілі ксяндза

Ксёндз Яўген Учкуроніс аштрафаваны на 640 рублёў за захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляе «Хрысціянская візія».

photo_2022_07_09_10_27_22_1.jpg

Учора ў Смаргоні адбыўся суд над ксяндзом Яўгенам Учкуронісам, пробашчам парафіі св. Яна Паўла ІІ. Яго абвінавацілі ў захоўванні «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Святара пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічыняў (640 рублёў).