У студэнткі, якая пагаліла галаву на знак пратэсту, прайшоў ператрус, яе затрымалі (абноўлена)

З ператрусам прыйшлі да студэнткі Полацкага дзяржаўнага універсітэта Аляксандры Бука. Пра тое, што ў інтэрнат да яе прыйшла міліцыя, дзяўчына паспела паведаміць маці. Паводле суседак па інтэрнаце, студэнтку забралі ў міліцыю, піша «Радыё Рацыя».

Аляксандра Бука

Аляксандра Бука


Аляксандра Бука была ўдзельніцай відэазвароту студэнтаў ПДУ да грамадзян Беларусі, дзе быў выказаны пратэст супраць гвалту з боку міліцыі падчас мірных акцый. 11 сакавіка яна ўзяла ўдзел у флэшмобе #свабодустудэнцтву, пагаліўшы галаву на знак салідарнасці са зняволенымі па палітычных прычынах студэнтамі. 


У флэшмобе прынялі ўдзел чатыры студэнты, з іх дзве дзяўчыны — Ганна Багданава і Аляксандра Бука — не хавалі прозвішчаў. Пасля гэтага імі зацікавілася пракуратура.
У пракуратуры нам не пагражалі, але папярэдзілі пра адказнасць за заклікі да масавых мерапрыемстваў або ўдзел у іх, — паведамілі TUT.BY студэнты.
Студэнтаў азнаёмілі з артыкуламі з абноўленага КаАП, які ўступіў у сілу з 1 сакавіка.
Дапоўнена: як паведаміў «Белсат», Алесю Бука затрымалі на 72 гадзіны. Яе падазраюць у абразе прадстаўніка ўлады.