У Валожынскім раёне – масавае атручанне рыбы
Ужо другі раз адбылося атручанне рыбы ў рацэ Альшанка (Гальшанка), у
першым выпадку рыба была атручана ў рацэ, а цяпер дайшло да возера ў
Вішневе.

Пра гэта “Новаму Часу” паведаміў чытач Павел Александровіч.
Першы выпадак здарыўся два месяцы таму, тады пацярпела толькі рака Альшанка, цяпер ужо дайшло да вадасховішча ў Вішневе, што ў Валожынскім раёне. Як паведаміў чытач, пляма на вадзе ў возеры была заўважана яшчэ ў суботу, а рыба загінула ў панядзелак-аўторак.
“Прыязджала ахова прыроды пры кіраўніку дзяржавы, сабралі каля 300 асобін рыбы: шчупак, акунь, плотка. Але яшчэ, напэўна, столькі ж гніе ў вадаёме, калі не больш. Вельмі шмат шчупака ад 1 да 2 кг”, — піша Павел.
У мінулы раз прычынай атручання быў крухмальны завод, які стаіць вышэй па рацэ, што здарылася гэтым разам, Павел не ведае. Больш за ўсё яго абурае, што ніхто не нясе адказнасці за здарэнне:







“Як за лішні кручок або сетку рыбалоўную – яны ледзь не да крымінальнай адказнасці прыцягваюць, а тут ніхто нічога зрабіць не можа”, — падсумоўвае ён.
Фота прадстаўленыя чытачом.