У Мінску пройдзе экамаркет здаровага ладу жыцця «Пастарнак»
Экамаркет «Пастарнак» прапануе ўсім мінчукам 16 верасня магчымасць зарадзіцца паўнавартасным вітамінавым комплексам на пачатку сезона.

Як весці экалагічны лад жыцця, дзе купляць
этычную касметыку і ў чым сакрэт сапраўднага веганскага фалафеля?
Экамаркет «Пастарнак» збірае аднадумцаў здаровага ладу жыцця на адной пляцоўцы, каб у даступнай і займальнай форме распавесці пра тое, як правільна выкарыстоўваць рэсурсы нашай планеты, жыць у гармоніі з навакольным светам і заставацца поўным сіл і бадзёрасці.
Корпус 8 падзеліцца на некалькі зон і сумясціць фудкорт, зону рэлакса, зону актыўнасці, лекцый і майстар-класаў.
Госці фестывалю змогуць праслухаць лекцыі ад вядучых экспертаў, прыняць удзел у майстар-класах і розыгрышах прызоў, паспрабаваць смачную ежу з натуральных інгрэдыентаў, пратэставаць натуральную касметыку і даведацца больш пра здаровы лад жыцця.
Фестываль «Пастарнак» будзе праходзіць штомесяц. Пазнаёміцца з праграмай экалагічнага свята можна на сайце праекту «Пастарнак», а таксама на старонцы ў Facebook і Instagram.
У праграме:
- выступ вядомых спікераў ды блогераў;
- касметычныя майстар-класы па вырабе натуральнай касметыкі ручной працы;
- майстар-класы ад шэф-повараў па падрыхтоўцы здаровых і смачных абедаў;
- настольныя гульні для ўсіх жадаючых;
- CЕЛЬДЗЕRAVE — здаровы рэйв пад адкрытым небам.
* Усе тавары і экпаненты праходзяць наш строгi экалагiчны рэгламент адпаведнасці.
100% эка, 100% crueltyfree, 100% healthy.
Уваходвольны!
Дата: 16 верасня
Час: з 12 да 22
Месца: Культ. корпус 8 (прасп. Машэрава, 9)