У выпадку прыпынення перавозак калію БКК пагражае Літве судовымі пазовамі і скасаваннем транзіту
Пасля таго, як набылі моц санкцыі ЗША ў дачыненні да «Беларуськалія», транзіт праз Літву беларускіх угнаенняў працягнуўся.
Пра гэта ў інтэрв’ю LRT заявіла прадстаўнік БКК Ірына
Саўчанка, піша reform.by.
Паводле яе слоў, санкцыі ЗША напрамую не закранаюць
узаемаадносіны беларускіх кампаній з Літоўскай чыгункай. Яна таксама заявіла,
што сітуацыя не зменіцца і пасля таго, як санкцыі ЗША супраць БКК набудуць моц.
Саўчанка сказала, што калі Літва паспрабуе спыніць транзіт у
аднабаковым парадку, то беларускі бок будзе падаваць у суд. Таксама яна
спрагназавала судовыя іскі і ад кліентаў БКК і дадала, што Беларусь можа
спыніць чыгуначны транзіт у напрамку Літвы.
Нагадаем, што пасля таго, як набылі моц санкцыі ЗША ў
дачыненні да «Беларуськалія», транзіт праз Літву беларускіх угнаенняў
працягнуўся. Гэта справакавала палітычны скандал у Літве. Мінтранс падаў ва
ўрад праект, які прадугледжвае аднабаковую забарону на беларускі транзіт. Сёння прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа плануе абмеркаваць
сітуацыю з міністрам транспарту Марусам Скуодзісам.