МВФ рэкамендуе Беларусі паменшыць выдаткі, бо эканамічны прагноз на 2022 год кепскі

У 2022-м захаваюцца нізкія тэмпы росту эканомікі Беларусі. Валавы ўнутраны прадукт вырасце на 0,5% (раней называлася лічба 0,8%). Такі прагноз утрымліваецца ў справаздачы віртуальнай місіі Міжнароднага валютнага фонду. Фактарамі рызыкі называюцца ўплыў санкцый, новыя хвалі пандэміі каронавіруса і даўгавыя абавязацельствы дзяржпрадпрыемстваў і дзяржбанкаў.

investment_3247252_960_720.jpg

Ураду рэкамендуецца знізіць бюджэтныя выдаткі для скарачэння запазычанняў у замежнай валюце.

Такім чынам МВФ падкрэслівае ўплыў заходніх санкцый на эканоміку Беларусі.

Паводле «Еўрарадыё».