У Бабруйску праходзіць акцыя супраць расейскай агрэсіі ва Украіне
У Бабруйску актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі распачалі безтэрміновую акцыю пратэсту супраць вайсковай агрэсіі Расеі ва Украіне. Пра гэта паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.
![my_suprac_vajny.jpg my_suprac_vajny.jpg](/img/v1/news/full/my_suprac_vajny.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Актывісты 3 і 4 сакавіка з самай раніцай павязалі сабе павязкі з надпісам "Мы супраць вайны" і накіраваліся ў такім выглядзе па сваіх справах, хто ў грамадскім транспарце, а хто
пешшу. "Такім чынам мы хочам праінфармаваць жыхароў гораду пра сваю грамадскую пазіцыю, пра тое, што мы супраць вайны, якая можа абярнуцца катастрофай і вялікімі чалавечымі ахвярамі",
- адзначыла Таісія Кабанчук.
Увечары 3 сакавіка Дэмакратычная Рада Бабруйска прыняла зварот, у якім выказалася па сітуацыі ў суседняй краіне.
Актывісты БХД збіраюцца працягваць антываенную акцыю да таго часу, пакуль сітуацыя ва Украіне не вырашыцца.
bchd.info