Штурму ваенных частак у Крыме, якога чакалі сёння раніцай, не адбылося

Ноч у Крыме прайшла спакойна, штурму, які планаваўся на 5:00 раніцы, не адбылося.



akupanty1.jpg

Пра гэта паведаміў карэспандэнт Espreso.TV .
Паводле яго слоў, у вайсковай частцы, якая знаходзіцца ў пасёлку Перавальным, адчуваецца пэўнае напружанне. Гэта звязана з чаканнем штурму, аднак расійскіх вайскоўцаў пакуль няма.
Што тычыцца ваеннай часткі ў Бельбеку, якую ўвечары расійскія ваенныя спрабавалі захапіць, пад'езды да авіябазы блакуюцца, аднак наступных спроб штурму не было.
Таксама ўсё спакойна ў штабе ВМС у Сімферопалі, які таксама спрабавалі захапіць учора ўвечары «цітушкі» пад камандаваннем некалькіх людзей у форме.
Нагадаем, учора камандуючы Чарнаморскім флотам Расійскай Федэрацыі Аляксандр Вітко паставіў украінскім вайсковым часткам ультыматум: калі да пяці раніцы 4 сакавіка яны не здадуцца, пачнецца сапраўдны штурм падраздзяленняў і частак узброеных сілаў Украіны па ўсёй тэрыторыі АРК. Гэта рашэнне расійскія акупанты даводзяць да ведама ўкраінскіх вайскоўцаў.
espreso.tv