Еўрасаюз даў Расіі два дні, каб зняць напружанне ў Крыме

Кіраўнікі МЗС Еўрапейскага Саюза прыгразілі Расіі увядзеннем санкцый у выпадку «працягу эскалацыі ў Крыме».



europe_russia_crimea.jpg

Пра гэта ідзе гаворка ў заяве міністраў па выніках пазапланавага пасяджэння ў Бруселі па сітуацыі ва Украіне.
Еўрапейскія дыпламаты абвінавацілі Расію ў абвастрэньні крызісу ў Крыму і паставілі Маскве ультыматум: калі да 6 сакавіка яна не зробіць крокі па "дээскалацыі абстаноўкі на паўвостраве", то будзе пакараная.
Перш за ўсё прапануецца згарнуць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Расіяй і ЕС.
Таксама ЕС пагражае Расіі прыпыненнем перамоў па падпісанні новага базавага Пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве.
Аб дадатковых мерах, да якіх можа звярнуцца ЕС, кіраўніку МЗС Расіі Сяргею Лаўрову ў панядзелак увечары павінен быў распавесці яго нямецкі калега Франк-Вальтэр Штайнмаер. Адразу пасля сустрэчы ў Бруселі кіраўнік МЗС ФРГ вылецеў у Жэневу, дзе знаходзіцца Лаўроў.
У бліжэйшыя дні кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў абмяркуе сітуацыю ва Украіне з міністрам замежных спраў ЕС Кэтрын Эштан у Мадрыдзе.
На гэтым тыдні лідэры ЕС збяруцца на экстранны саміт для абмеркавання сітуацыі ў Крыме.
lb.ua