Кіраўнік МЗС Швецыі назваў Януковіча калабарацыяністам

Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт лічыць адхіленага Вярхоўнай Радай з пасады прэзідэнта Віктара Януковіча калабарацыяністам. Пра гэта Більт напісаў у сваім Twitter.



zhalkiy.jpg

"Так, Украіна цяпер мае свайго ўласнага Квіслінга. Седзячы на чужой зямлі, прасіць у замежнай арміі вярнуць сваю краіну яму", - напісаў Більт, маючы на ўвазе агучаны 3 сакавіка на Радзе Бяспекі ААН прадстаўніком РФ пры ААН Віталём Чуркіным ліст Януковіча да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з просьбай выкарыстаць расейскую армію для аднаўлення законнасці ва Украіне.
Відкун Квіслінг - нарвежскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, калабарацыяніст, нацыянал-сацыяліст, актыўна супрацоўнічаў з Германіяй у перыяд Другой сусветнай вайны.
Нагадаем, Януковіч папрасіў прытулку ў РФ. Супраць яго ва Украіне ўзбуджаныя дзве крымінальныя справы - па падазрэнні ў арганізацыі масавых забойстваў і па падазрэнні ў спробе звяржэння дзяржаўнага ладу.
rbc.ua