У Бабруйску затрыманы журналіст "Новага Часу" (абноўлена)
Журнасліста "Новага часу" Вячаслава Пяшко і ўсіх затрыманых у Бабруйску "свабодаўцаў" адпусцілі без складання пратаколаў.

Нагадаем, пад час запісу інтэрв'ю са звольненымі рабочымі-чальцамі пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў), быў затрыманы наш журналіст Вячаслаў Пяшко.
"Мы запісвалі інтэрв'ю з рабочымі, якія трымаюць папяраджальную галадоўку,калі да нас падыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Без тлумачэнняў нас павезлі ў гарадское ўпраўленне ўнутраных спраў", — паведаміў Вячаслаў па тэлефоне.
Па словах Вячаслава, было затрымана 7 чалавек.
Як паведаміў НЧ намеснік начальніка УВД, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Малахаў Андрэй Мікалаевіч, з нашым журналістам усе ў парадку, з ім зараз проста вядзецца бяседа.