У Баранавічах адбылася сутычка паміж футбольнымі фанатамі і АМАПам (відэа)
Матч першай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе паміж ФК «Баранавічы» і ФК «Днепр» адбыўся ў нядзелю. 4 траўня ў сетцы з'явілася відэа, на якім у нарэзцы кадраў бачна, як супрацоўнікі міліцыі б'юць маладых людзей каля ўваходу на стадыён.
Інцыдэнт адбыўся 3 траўня перад пачаткам матчу каля ўваходу на стадыён.
Відэа прэс-клуба ФК "Днепр", кадры сутычкі з 0:10 секунды
Па словах аднаго з заўзятараў ФК «Днепр», супрацоўнікі АМАП пачалі біць фанатаў пасля таго, як госці, выкрыкваючы лёзунг «Магілёў!», накіраваліся ў бок фанатаў ФК «Баранавічы».
Паводле папярэдняй інфармацыі, размешчанай у сацсетках, было затрымана 6 чалавек, з іх двое — заўзятары «Дняпра».
Магілёўскія фанаты сцвярджаюць, што супрацоўнікі міліцыі пераблыталі балельшчыкаў і пачалі затрымліваць фанатаў ФК «Баранавічы». У ходзе бойкі міліцыя ўжыла дубінкі. Пасля гэтага некаторых удзельнікаў бойкі адвезлі ў Баранавіцкі ГАУС, вызвалілі іх прыкладна ў 19 гадзін.
Атрымаць каментары ад ГАУС пакуль не ўдалося, паведамляе virtualbrest.by.