У цэнтры Мінску міліцыя затрымала 4 сябраў “Альтэрнатывы”
Інцыдэнт здарыўся каля 12 гадзіны ля плошчы Якуба Коласа, падчас расклейкі плакатаў да Дня роднай мовы.

Сярод затрыманых прэс-сакратар арганізацыі Вольга Бурневіч, а таксама Сяргей
Качур, Вольга Жураўлёва, Уладзіслаў Запасаў. Апроч таго, разам з імі знаходзіцца фотакор "Нашай Нівы" Сяргей Гудзілін.
У цяперашні час мабільная сувязь з затрыманымі адсутнічае.