У Харкаве 23 лютага абвешчана днём жалобы

У Харкаве 23 лютага абвешчана днём жалобы па загінуўшых у выніку выбуху падчас мірнага шэсця "Марш адзінства", паведаміў кіраўнік гарадской адміністрацыі Генадзь Кернес.



384658599.jpg

У горадзе будуць прыспушчаны дзяржаўныя сцягі і адменены забаўляльныя мерапрыемствы. У 13:00 па мясцовым часе ў Харкаве будзе аб'яўлена хвіліна маўчання.

Па дадзеных СБУ, ахвярамі выбуху, што прагрымеў падчас шэсця, прысвечанага памяці загінуўшых на Майдане, сталі тры чалавекі, 11 атрымалі раненні.

Праваахоўныя органы кваліфікуюць тое, што здарылася як тэракт, у горадзе праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя. Паведамляецца аб затрыманні чатырох падазраваных і канфіскацыі ў іх зброі.

www.bbc.co.uk