Выбух на маршы ў Харкаве: трое загінулых, 10 параненых
У цэнтры Харкава падчас шэсця ў гонар гадавіны Еўрамайдана адбыўся выбух.

У выніку выбуху каля Палаца спорту ў Харкаве, па папярэдніх дадзеных, загінулі трое, пацярпелі каля 10 чалавек, паведамілі ў прэс-службе абласной пракуратуры.
Па словах відавочцаў, сярод параненых ёсць і супрацоўнік міліцыі.
Як паведамляе мясцовае выданне SQ, выбух прагучаў каля 13:10 на пачатку калоны. Па словах удзельнікаў акцыі, з машыны, якая праязджае міма, кінулі гранату, аднак афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

На працягу паўгадзіны на месца прыбыла 6–7 "хуткіх". Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сярод загінулых — актывіст Ігар Талмачоў і супрацоўнік праваахоўных органаў. Загінуўшых накрылі сцягамі Украіны.
Усяго на акцыю сабралася некалькі соцень чалавек са сцягамі Украіны. Пакуль што людзі не разыходзяцца.
Як паведамлялася, некалькі сотняў чалавек выйшлі сёння ў Харкаве на мітынг у падтрымку адзінства Украіны. Людзі разгарнулі банер з надпісам "Перамога = рэформы", "Калі Улада пачне жыць па-новаму?". На акцыі сімвалічна адпусцілі ў неба партрэты Пуціна, Кернеса, Януковіча і Добкіна.
Удзельнікі маршу плануюць прайсці да плошчы Канстытуцыі ў цэнтры горада. Там у 14:00 пачнецца паніхіда па загінуўшых удзельнікамі рэвалюцыі і байцамі АТА.
Паводле korrespondent.net