У Гродне міліцыянты ўчынілі аблаву на мясцовым рынку
У Гродне міліцыянты раніцай 3 лютага ўчынілі аблаву на гандляроў на мясцовым рынку «Паўднёвы».
Як адзначыў каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» па Гродзеншчыне Мікола Баўсюк, у аблаве ўдзельнічае каля сотні сілавікоў.
«На рынку быў сёння аптовы дзень, і міліцыянты затрымліваюць усіх: хто што купіў, што прадаў — няважна. Складаюць нейкія дакументы, канфіскуюць тавар. Многія гандляры
пазачынялі свае кропкі, і чакаюць, што будзе далей», — паведаміў Мікола Баўсюк.
bchd.info